19 красавiка 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць судзіць прапагандыста Кісялёва

30
Беларусы патрабуюць судзіць прапагандыста Кісялёва

Актывісты БХД звярнуліся да ўладаў з патрабаваннем спыніць вяшчанне крамлёўскіх каналаў.

Таксама афіцыйны Менск заклікалі ініцыяваць крымінальны пераслед расейскіх прапагандыстаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Актывісты абураныя «неаб'ектыўным асвятленнем драматычных падзей ва Украіне тэлевізійнымі каналамі «Расія 1 », «Расія 24», «Russia Today» і іншымі расейскімі тэлеканаламі, якія транслююцца ў нашай краіне», яны пачалі збор подпісаў з мэтай спыніць вяшчанне найбольш ангажаваных тэлепраграм.

У прыватнасці, у складзеных зваротах патрабуецца:

- Спыніць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вяшчанне, уключаючы вяшчанне праз кабельную тэлевізію, тэлепраграм «Нядзельны вечар», «Спецыяльны карэспандэнт», «Весткі тыдня», «Жывы эфір» на тэлеканале «РТР-Беларусь» («Расія 1»), ды іншых інфармацыйна-палітычных тэлепраграм і навінавых выпускаў усіх расейскіх тэлеканалаў у частцы інфармацыі пра падзеі ва Украіне;

- Ініцыяваць афіцыйны звароту Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь: да Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай прыняцця міністэрствам мер рэагавання, да праваахоўных органаў Расеі ў парадку артыкула 354 КК РФ «Публічныя заклікі да развязвання агрэсіўнай вайны», а таксама да міжнародных арганізацый з мэтай распачынання крымінальнага пераследу расейскіх тэлежурналістаў Дзмітрыя Кісялёва, Уладзіміра Салаўёва, Аркадзя Мамантава, Барыса Карчэўнікава ды іншых асоб;

- Зрабіць патрэбныя захады для больш хуткай арганізацыі вяшчання на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аднаго дзяржаўнага або некалькіх найбуйнейшых тэлеканалаў Украіны, беларускага незалежнага тэлеканала «Белсат», расейскага тэлеканала «Дождж»;

Зварот накіраваны ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі і адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках