20 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ: Парад у Менску - шалёны расейскі атракцыён

73
Партыя БНФ: Парад у Менску - шалёны расейскі атракцыён

І дэманстрацыя залежнасці рэжыму ад ягоных расейскіх патронаў.

Партыя Беларускага Народнага Фронту пракаментавала правядзенне параду ў Менску 3 ліпеня.

«Расейскія войскі пад расейскім трыкалорам ў Менску ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гэта здзек над гістарычнай праўдай мінулай вайны і недапушчальная падтрымка цяперашняй расейскай агрэсіўнай палітыкі ва Украіне», - заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў з нагоды запланаванага ўдзелу расейскіх вайскоўцаў у парадзе ў беларускай сталіцы 3 ліпеня.

Са слоў Лялькова, цяперашні дзяржаўны сцяг Расеі - «гэта сімволіка, якая выкарыстоўвалася падчас Другой сусветнай вайны расейскімі нацысцкімі фармаваннямі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку так званымі «ўласаўцамі»,«радзівонаўцамі» і «камінскаўцамі». На думку палітыка, прысутнасць сцяга на парадзе з нагоды гадавіны выгнання з беларускай сталіцы нямецка-нацысцкіх захопнікаў гістарычна не абгрунтаваная і ператварае гэты парад у фарс.

«Асабліва недарэчным і шкодным для іміджу Беларусі» з'яўляецца ўдзел ва ўрачыстасцях войскаў, «якія зусім нядаўна ўчынілі рабаўнічы нападаў на нашую братэрскую суседку Украіну», - мяркуе Лялькоў.

Такім чынам «ствараецца надзвычай дрэнны імідж Беларусі як паплечніка і хаўрусніка агрэсараў і міжнародных злачынцаў».

Каментуючы беларускамоўны выступ Аляксандра Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў, прадстаўнік Партыі БНФ заявіў, што «для дзяржаўнага дзеяча і палітыка недастаткова размаўляць па-беларуску, а трэба весці прабеларускую палітыку ў інтарэсах беларускага народа, умацоўваць нацыянальны суверэнітэт і не гандляваць агульнанародным здабыткам».

«Парад 3 ліпеня выглядае як вар'яцкі расейскі атракцыён, баль падчас чумы ... На вялікі жаль, гэты парад, як і ўсё свята 3 ліпеня ў гэтым годзе, ператвараецца ў дэманстрацыю залежнасці цяперашняга рэжыму ад яго расейскіх патронаў», - мяркуе Лялькоў.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках