25 красавiка 2024, Чацвер, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адправіў Лукашэнку тэлеграму

29
Пуцін адправіў Лукашэнку тэлеграму

Толькі з'ехаўшы з Менска, Пуцін адправіў свайму хаўрусніку тэлеграму.

Прэзідэнт Расеі павіншаваў Лукашэнку з так званым днём незалежнасці.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Крамля.

Пуцін таксама выказаў упэўненасць у тым, што краіны здолеюць паспяхова зрэалізаваць ідэю стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Трывалыя расейска-беларускія сувязі служаць падмуркам для інтэграцыйнага супрацоўніцтва на прасторы СНД, якая выходзіць на якасна новы ўзровень дзякуючы падпісання Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Упэўнены, што супольнымі намаганнямі мы забяспечым паспяховую рэалізацыю гэтага найважнейшага праекта», - гаворыцца ў паведамленні.

Напраўду Дзень незалежнасці Беларусі адзначаецца 27 ліпеня - у дзень прыняцця Вярхоўным Саветам краіны Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Аднак Лукашэнка скасаваў гэтае свята і перанёс яго на 3 ліпеня - дзень вызвалення Менска ад фашыстаў.

Фота: AP

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках