29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы паехалі святкаваць за мяжу

9

На памежных пераходах - вялізныя аўтамабільныя чэргі.

Карыстальнік «Фэйсбука» Пеця Слізкі паведамляе пра чаргу ў 176 самаходаў на памежным пераходзе «Катлоўка». Гэта значыць, што час чакання ў чарзе зойме сама менш 7-8 гадзін, перадае карэспандэнт charter97.org.

Таксама паведамляецца аб аналагічных чэргах і на памежным пераходзе «Каменны Лог».

«Чарга на гадзін 6-7 гадзін», - канстатуе Макс Рудэнка ў «Фэйсбуку».

Нават на памежным пераходзе «Беняконі» блізу 100 аўтамабіляў стаяць у чарзе.

«Такога ніколі не было, - піша Таццяна Войшніс, - Шкада, што некаторыя спрабуюць ехаць нахабна, абыходзячы ўсіх тых, хто сумленна стаіць. Але мытня працуе хутка!»

Як паведамляе сайт Памежкамітэта Беларусі, на выездзе з Беларусі ў бок Літвы а 10-й раніцы знаходзіцца агулам 520 легкавікоў.

У Беларусі 4 ліпеня абвешчаны выхадны, і працоўны дзень перанесены на суботу 12 чэрвеня, таму святы расцягнуліся на 4 дні. Шмат якія жыхары сталіцы імкнуцца выехаць з горада, каб унікнуць масавых святкаванняў і параду, што блакуюць нармальнае жыццё ў цэнтры Менска.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках