23 красавiка 2024, aўторак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы яшчэ адзін актывіст

8
У Менску затрыманы яшчэ адзін актывіст

Акрамя лідэра арганізацыі «Альтэрнатыва» Алега Корбана, затрыманы актывіст Уладзімір Сяргеенка.

Нагадаем, учора ў сваёй кватэры быў затрыманы лідэр грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» Алег Корбан.

Прычынай затрымання мог стаць плакат «За незалежную Беларусь», вывешаны актывістамі «Альтэрнатывы» 30 чэрвеня ў Менскім метрапалітэне. Актывіст паспеў даслаць сябрам sms-паведамленне, што яго разам з рэчамі забіраюць у Партызанскі РАУС Менска.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, міліцыя затрымала яшчэ аднаго актывіста «Альтэрнатывы», Уладзіміра Сяргеенку, яго таксама даставілі ў Партызанскі РАУС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках