18 красавiка 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На новых расейскіх базах у Беларусі будуць «Іскандэры» і С-400

30
На новых расейскіх базах у Беларусі будуць «Іскандэры» і С-400

РФ можа выкарыстоўваць кожны вайсковы аб'ект у Беларусі ва ўсіх стратэгічных накірунках.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаўся вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

- У адпаведнасці з указам №372 ад 20 ліпеня 2014 года, беларускія ўлады будуць здаваць у канцэсію стратэгічныя вайсковыя аб'екты. Зразумела, што арандаваць іх зможа толькі Расея. Таксама вядома, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца шахты для ядзерных ракет. Ці цікавыя яны Крамлю?

- Паводле пагаднення паміж Савецкім Саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі ўсе шахты выведзеныя з выкарыстання. Гэта значыць, яны падарваныя такім чынам, каб з космасу можна было бачыць іх стан, непрыдатны да выкарыстання. Наогул на гэты момант у нас ёсць аб'екты, якія мы здаём Расеі ў арэнду з 1996 года паводле пакетнага пагаднення тэрмінам на 25 гадоў з аўтаматычным правам падаўжэння арэнды, калі не адная са старон не заявіць аб спыненні гэтай дамовы. Гэтая станцыя папярэджання аб ракетным нападзе ў Ганцавічах і цэнтр сувязі з падводным флотам у раёне Вілейкі. І для Расеі гэта два найбольш важных аб'екты.

- А якія новыя расейскія вайсковыя аб'екты могуць з'явіцца на тэрыторыі нашай краіны з улікам вайны ва Украіне?

- Улічваючы невялікую тэрыторыю Беларусі, у нас у прынцыпе можа быць выкарыстаны кожны аб'ект і ва ўсіх накірунках. Нашая краіна працягласцю прыкладна 600 на 700 кіламетраў, а хуткасць сучасных знішчальнікаў і бамбавікоў 2-2,5 тысячы кіламетраў у гадзіну. Таму дзе ім размяшчацца на тэрыторыі Беларусі, не мае значэння. Вядома, відавочна, што гаворка можа ісці перш за ўсё аб авіяцыйных базах і пляцоўках. І я думаю, што цяпер афармляецца юрыдычна тое пагадненне, пра якое мы ўжо чулі, гэта значыць аб базаванні тут палка расейскіх знішчальнікаў-бамбавікоў Су-27СМ.

- А ці можа ісці гаворка аб размяшчэнні надалей у нас іншых тыпаў войскаў? Калі так, то якіх?

- Несумнеўна. Мяркуючы з таго, што на парад у Менск прыязджалі расейскія «Іскандэры» і ЗРК С-400, не выключана, што расейцы возьмуць у арэнду які-небудзь вайсковы гарадок альбо былую вайсковую базу для таго, каб там размясціць і гэтыя тыпы зброі. Тады таксама давядзецца ўкладаць пагадненне, і гэтая тэрыторыя павінна будзе атрымаць статус вайсковай базы. Гэта значыць, дапусцім, калі ў польскім Шчэціне з'явіцца запраектаваная база NATO, то ў якасці меры процідзеяння ў Беларусь могуць выйсці расейскія брыгады аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках