28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін хоча ўвесці войскі РФ у Данбас

70
Пуцін хоча ўвесці войскі РФ у Данбас

Масква прапануе Радзе бяспекі ААН прыняць адпаведную рэзалюцыю.

Расея збіраецца прапанаваць Радзе бяспекі Арганізацыі аб'яднаных нацый (ААН) прыняць рэзалюцыю, каб разгарнуць у зоне падзення малазійскі «Боінга-777» у Данецкай вобласці свае міратворчыя сілы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў падчас свайго візіту ў Душанбе ў сераду, 30 ліпеня, паведамляе РІА «Навіны».

«Калі мы чуем на фоне гэтых відавочных фактаў заклікі да Расеі забяспечыць доступ міжнародным экспертам да месца катастрофы, у мяне проста не застаецца ніякай іншай рэакцыі, як прапанаваць, каб Рада бяспекі прыняла рэзалюцыі... калі яны ўпэўненыя, што толькі Расея можа гэта зрабіць, хай прымуць рэзалюцыю, запросяць Расею разгарнуць свае міратворчыя сілы і забяспечыць перыметр бяспекі вакол месца катастрофы. Калі ўжо нічога іншага з кіеўскімі ўладамі зрабіць немагчыма. Гэта, вядома, такое меркаванне, зыходзячы з абсурднасці цяперашняй сітуацыі, але абсурднасць таксама павінна мець свае межы», - сказаў Лаўроў.

«Боінг-777» малайзійскай авіяліній, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, 17 ліпеня быў збіты ў Данецкай вобласці. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі. У МУС Украіны заявілі, што пасажырскі самалёт збілі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук».

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках