20 красавiка 2024, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «раскулачыць» сам сябе?

70
Лукашэнка «раскулачыць» сам сябе?

Чарговая перадвыбарная «антыкарупцыйная» кампанія ў Беларусі расчалася.

Пра старт папулісцкай кампаніі беларускі правадыр Аляксандр Лукашэнка паведаміў на нарадзе аб удасканаленні заканадаўства для барацьбы з карупцыяй сёння, 31 ліпеня.

"У праект прапануецца ўвесці механізм больш дэталёвага кантролю за даходамі і маёмасцю службовых асоб, якія займаюць адказныя пасады, ды іхных сваякоў", - сказаў А.Лукашэнка ў чацвер у Менску.

"Народ павінен ведаць, як жывуць чыноўнікі ды іхныя сваякі, адкуль грошы, адкуль уласнасць у гэтых людзей. Гэта нармальная міжнародная норма", - падкрэсліў правадыр.

Плануецца замацаваць магчымасць канфіскацыі кошту маёмасці службовай асобы, што відавочна перасягае даходы, атрыманыя з законных крыніц. "Калі выявілі, што чыноўнік жыве не па сродках, значыць, тая частка маёмасці, якая здабытая няправільным шляхам, падлягае канфіскацыі", - паабяцаў Лукашэнка.

У ліку іншых прапанаваных захадаў - абмежаванне права на пенсійнае забеспячэнне дзяржслужбоўцаў, а таксама вайскоўцаў, якія ўчынілі цяжкія і асабліва цяжкія карупцыйныя ды іншыя злачынствы, і ўстанаўленне забароны на прыём на дзяржслужбу асоб, якія ўчынілі злачынствы пэўнай катэгорыі.

Нагадаем, беларускае грамадства патрабуе празрыстасці даходаў чыноўнікаў не першы год. Сам Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 94-м годзе на хвалі барацьбы з карупцыяй, аднак ужо праз некалькі гадоў праз незаконны рэферэндум легалізаваў так званы прэзідэнцкі фонд, сродкі якога выдаткоўваюцца на асабістае распараджэнне дыктатара.

Паводле звестак экспэртаў, стан сям'і Лукашэнкі ацэньваецца ў 8-12 мільярдаў даляраў. Дыктатар не хавае, што прымае дарагія падарункі ад алігархаў, купляе авіялайнер класа люкс і будуе сабе рэзідэнцыю за 600 мільёнаў даляраў. На публіцы Аляксандр Лукашэнка дэманструе гадзіннікі за 17 тысяч даляраў і носіць адзенне, кошт якога ў шмат разоў перасягае ягоны афіцыйны заробак.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках