25 красавiка 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка на сустрэчы з Кучмам: Пасярэдніцтва не выношу наогул

13
Лукашэнка на сустрэчы з Кучмам: Пасярэдніцтва не выношу наогул

Экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма прыбыў на трохстароннюю сустрэчу ў Менск аб Украіне, а перад ёй пагутарыў з беларускім дыктатарам.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў, што "наогул не церпіць пасярэдніцтва".

"Вы не чытайце і не слухайце, што тут усялякія кажуць пра нейкі піяры, іміджы. Нам нічога гэтага не трэба. Вы гэта добра ведаеце", - падкрэсліў ён.

"Пасярэдніцтва я не выношу наогул. Мы будзем разам з вамі рабіць для нашай Украіны ўсё патрэбнае, каб хоць неяк знізіць напал супрацьстаяння на ўсходзе Украіны. Мы ў гэтым вельмі зацікаўленыя", - дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, у Менску сёння альбо заўтра адбудзецца пасяджэнне трохстаронняй кантактнай групы аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

У гэтай сустрэчы плануецца ўдзел другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расеі ва Украіне Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ.

29 ліпеня Лукашэнка пагадзіўся зрабіць Менск пляцоўкай для перамоваў для развязання ўкраінскага крызісу. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта, такую прапанову яму зрабіў праз тэлефон прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Са слоў Парашэнкі, прапануецца вынесці на абмеркаванне кантактнай групы два пытанні - аб вызваленні ўсіх закладнікаў, якія застаюцца ў баевікоў, і аб забеспячэнні допуску міжнародных экспэртаў на месца падзення самалёта "малайзійскіх авіяліній". Ён адзначыў, што ў пытанні закладнікаў трэба дзейнічаць хутка, бо сярод іх ёсць параненыя, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках