19 сакавiка 2024, aўторак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелТА: У перамовах таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі «ДНР»

10
БелТА: У перамовах таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі «ДНР»

Паводле інфармацыі дзяржаўнага агенцтва, у перамовах, якія цяпер праходзяць у «Заслаўі», таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі «Данецкай народнай рэспублікі».

«У Менску праходзяць вочныя кансультацыі трохстаронняй кантактнай групы (Украіна-АБСЕ-Расея) для ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны з прадстаўнікамі кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Стораны плануюць абмеркаваць гарантаванне бяспечнага доступу да месца катастрофы малайзійскага лайнера міжнародных экспэртаў для расследавання прычын авіяздарэння, а таксама старт працэсу вызвалення асоб, якія ўтрымліваюцца старанамі», - гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Перамовы праходзяць у замкнёным рэжыме, таму інфармацыі пра іх вельмі мала.

Кантактная група прадстаўленая ў поўным складзе: экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў і афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхэйд Тальявіні.

Стораны ў кансультацыях узгаднілі магчымасць залучэння экспэртаў для адпрацоўкі тэхнічных дэталяў абмяркоўваных пытанняў.

Нагадаем, з ініцыятывай з нагоды правядзення ў Беларусі перамоў для развязання ўкраінскага крызісу да Лукашэнкі раней звярнуўся Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Адпаведная тэлефонная размова паміж імі адбылася 29 ліпеня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках