24 красавiка 2024, Серада, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з лідэраў прадпрымальнікаў вызвалены да суда

11
Адзін з лідэраў прадпрымальнікаў вызвалены да суда

Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, затрыманы 2 ліпеня ў Баранавічах, вызвалены да суда.

Чарнавусу інкрымінуецца арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу 1 ліпеня, паведамляе «Радыё Свабода».

1 ліпеня блізу 300 ІП, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Баранавічаў, прыпынілі працу на знак пратэсту супраць уваходу ў дзеянне ўказа Лукашэнкі № 222, які істотна ўскладняе працу прадпрыемцаў.

Людзі сабраліся на цэнтральным кааператыўным рынку горада, а затым адправіліся ў гарвыканкам, каб абмеркаваць з чыноўнікамі праблемы, звязаныя з увядзеннем указу. У гарвыканкаме ім сказалі, што нікога з кіраўніцтва няма на месцы, аднак прадпрымальнікі здолелі трапіць у актавую залу. Там яны правялі сход, у выніку якога прынялі рэзалюцыю, адрасаваную Лукашэнку.

Чарнавуса затрымалі 2 ліпеня пасля візіту ў Баранавіцкі гарвыканкам і сустрэчы з прадстаўніком раённай газэты. Яго адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за правядзенне 1 ліпеня на гарадскім рынку і ў будынку гарвыканкама несанкцыянаванай акцыі.

Складанне пратаколу здоўжылася амаль на пяць гадзін. Чарнавусу, які з'яўляецца інвалідам II групы, стала блага, ён неаднаразова прасіў аб медыцынскай дапамозе, але ягоныя просьбы ігнараваліся. Пасля складання пратаколу Чарнавуса адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ў яго імкліва ўзняўся ціск. Прыехала брыгада хуткай дапамогі, даставіла прадпрымальніка ў гарадскую лякарню. Там ён знаходзіўся пад наглядам двух супрацоўнікаў міліцыі.

3 ліпеня індывідуальныя прадпрымальнікі Цэнтральнага гарадскога і Палескага рынкаў у Баранавічах напісалі заяву і сабралі 105 подпісаў за вызваленне Чарнавуса.

У заяве на імя начальніка ГАУС палкоўніка Вячаслава Герасімовіча адзначалася, што Мікалай Чарнавус не ўчыніў супрацьпраўных дзеянняў, бо індывідуальныя прадпрыемцы самаарганізаваліся 1 ліпеня і правялі мітынг на каапрынку і ў гарвыканкаме.

Таму яны прасілі праверыць аб'ектыўнасць затрымання Чарнавуса, прыняць да ўвагі 105 подпісаў ІП, якія пацвярджаюць факт самаарганізацыі прадпрымальнікаў 1 ліпеня; вызваліць Мікалая Чарнавуса з-пад варты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках