24 красавiка 2024, Серада, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура не каментуе магчымы арышт кіраўніка «Белнафтахіма»

8
Генпракуратура не каментуе магчымы арышт кіраўніка «Белнафтахіма»

Інфармацыі пра лёс Ігара Жыліна няма з мінулага аўторка.

«Мы пакуль што гэта не каментуем», - заявілі charter97.org у Генпракуратуры Беларусі. На ўдакладняльнае пытанне аб тым, ці можна атрымаць каментар на гэтую тэму ў Следчым камітэце Беларусі, прадстаўнік Генпракуратуру сказаў: «Не, бо мы гэта пакуль не каментуем».

У прэс-службе «Белнафтахіма» charter97.org паведамілі, што «не ведаюць, дзе Жылін і як з ім звязацца». Яго абавязкі часова выконвае першы намеснік старшыні канцэрна Ігар Ляшэнка.

Пра лёс 73-гадовага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага канцэрна нафты і хіміі нічога не вядома з 1 ліпеня.

Ігар Жылін быў вызвалены ад займанай пасады пастановай урада ад 30 чэрвень 2014 №631. Сам тэкст пастановы з'явіўся ў публічным доступе на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі ноччу 3-га ліпеня. Звяртае на сябе ўвагу, што ў пастанове прычына звальнення не пазначаная.

Яшчэ 1 ліпеня кіраўнік «Белнафтахіма» віншаваў работнікаў канцэрна з Днём Рэспублікі.

2 ліпеня крыніца charter97.org паведаміла, што Ігар Жылін арыштаваны 1 ліпеня і змешчаны ў следчы ізалятар.

Ігар Жылін, грамадзянін Расеі, быў прызначаны на пасаду кіраўніка канцэрна 4 лютага 2011 года. Раней ён узначальваў ААТ «Гродна Азот». Многія звязвалі гэта прызначэнне з пратэкцыяй апальнага расейскага алігарха Барыса Беразоўскага.

Экспэрты называюць Ігара Жыліна аўтарам схемы кантрабанды расейскіх нафтапрадуктаў і скандалу з разрывам стасункаў паміж «Беларуськаліем» і «Уралкаліем», у выніку якога ў беларускую турму трапіў гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгэртнер.

Паўтара месяца таму былы намеснік Жыліна Уладзімір Волкаў быў прысуджаны да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ад былога намеснік кіраўніка "Белнафтахіма" патрабавалі сведчанні супраць чальцоў урада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках