18 красавiка 2024, Чацвер, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміка за месяц праела амаль мільярд даляраў ЗВР

67
Луканоміка за месяц праела амаль мільярд даляраў ЗВР

ЗВР краіны без уліку брыдж-крэдыту ВТБ скараціліся на 967 млн даляраў.

Золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся за чэрвень на $1 млрд 33,3 млн і, паводле папярэдніх звестак, на 1 ліпеня склалі $6 млрд 426 млн у эквіваленце.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацбанка Беларусі.

У нацыянальным вызначэнні сума золатавалютных рэзерваў павялічылася на $1 млрд 81,3 млн і на 1 ліпеня, паводле папярэдніх звестак, склала $7 млрд 169,6 млн.

Аднак для радасці няма асаблівых прычын. ЗВР краіны выраслі за кошт кароткатэрміновага брыдж-крэдыту расейскага банка ВТБ у суме $2 млрд, які быў выдзелены ў канцы чэрвеня. Атрымліваецца, толькі за адзін месяц без уліку гэтага крэдыту беларуская эканоміка "праела" амаль мільярд даляраў ЗВР.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках