23 красавiка 2024, aўторак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падвойнік Лукашэнкі: Сорамна, калі паказваюць пальцам

80

Падвойнік беларускага дыктатара быў заўважаны ў адным з менскіх аўтобусаў.

Чалавека, падобнага да беларускага правадыра, сфатаграфаваў блогер MinskBlog.

«Вядома, што шмат якія сусветныя лідэры, асабліва дыктатары, мелі «ў штаце» падвойнікаў, - піша ён. – Шмат хто задае пытанне: ці ёсць у Лукашэнкі падвойнікі? Ёсць! Як мінімум адзін. Праўда, ён не працуе на так званага прэзідэнта Беларусі. Працуе ён звычайным будаўніком, жыве ў спальным раёне Менска - Уруччы, штодня ездзіць на працу грамадскім транспартам».

Распавесці пра сябе падрабязней у інтэрв'ю «падвойнік» Аляксандр (вось так супадзенне!) адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ён «стаміўся ад заўсёдных кпін і падкусаў за сваё падабенства з Лукашэнкам». І пажаліўся, што яму часам нават бывае сорамна, калі людзі пачынаюць паказваць на яго пальцам.

«Эх, Аляксандр, вам бы трохі эпатажнасці - і вы ж маглі б зрабіць выдатную кар'еру падвойніка Лукашэнка. Калі не быць ягоным «штатным» падвойнікам, то хаця б здымацца ў кіно», - піша блогер.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках