25 красавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Лукашэнка хоча зарабіць на страце Расеяй ВПК Украіны

4
Раман Якаўлеўскі: Лукашэнка хоча зарабіць на страце Расеяй ВПК Украіны

Масква шукае магчымасць кампэнсаваць шкоду ад страты ўкраінскай «абаронкі».

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

- Сёння ў Менску адкрылася традыцыйная міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2014, якую наведаюць прадстаўнікі больш як 40 краін. Сярод замежных дэлегацый - расейская чале віцэ-прэм'ерам Дзмітрыем Рагозіным. Што, на Ваш погляд, можа яго зацікавіць на гэтай імпрэзе?

- З'яўленне Рагозіна ў Менску заканамернае, бо ён патрануе абаронную галіну расейскай прамысловасці. І існуе дзвюхстаронняя праграма так званай супольнай абароннай замовы, якую зноў-такі патрануе Рагозін з расейскага боку і, наколькі я ведаю, старшыня дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Гурулёў з беларускага боку. Таму, безумоўна, прадукцыя, якая будзе дэманстравацца на гэтай выставе, большай часткай прадукт беларуска-расейскага супрацоўніцтва. Таксама вядома - і Рагозін гэта неаднаразова падкрэсліваў - што існуюць планы набыцця беларускіх прадпрыемстваў абароннай галіны, у прыватнасці такіх, як «Пеленг». Я думаю, гэтая выстава можа высветліць сітуацыю, у якім стане знаходзяцца дзвюхстароннія стасункі ў гэтым пытанні.

- Цi абмежаваны «касмічны віцэ-прэм'ер» толькі беларуска-расейскімі дачыненнямі, бо вядома, што Украіна спыніла вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з РФ?

- Сёння відавочна, што без Украіны нікуды нам не дзецца, і не можа не звярнуць на сябе ўвагу ўдзел на выставе некаторых прадпрыемстваў украінскай «абаронкі», у прыватнасці з Харкава. У сувязі з гэтым апошнім часам у СМІ раздзімаецца пытанне, ці можа беларуская старана неяк кампэнсаваць Расеі безумоўныя страты ў сувязі з разрывам вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Украіны з РФ. І ў сувязі з гэтым з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што магчымы пераезд у Беларусь украінскіх спецыялістаў «абаронкі» цэлымі сем'ямі. Таму я думаю, што гэтае пытанне Рагозін таксама будзе абмяркоўваць. Расея ў гэтым зацікаўленая і гатовая плаціць за гэта. Ну а беларуская старана будзе здымаць з гэтага вяршкі. То бок, калі будзе адбывацца размяшчэнне ўкраінскіх спецыялістаў сем'ямі, ніякіх выдаткаў у Беларусі не прадбачыцца.

- Апошнім часам Лукашэнка наведаў шэраг абаронных прадпрыемстваў, ставячы задачы вырабу ўласнага С-300 не горшага за расейскі. Наколькі гэта рэальна?

- Варта адзначыць, што ў сувязі з гэтым у беларускіх СМІ з'явіліся, на думку некаторых назіральнікаў, відавочна прапагандысцкія матэрыялы, маўляў, што гэта магчыма. У сваю чаргу незалежныя экспэрты, у тым ліку расейскія, задаюць пытанне, ці былі тыя, хто сцвярджае, што выраб ракетных комплексаў на беларускіх прадпрыемствах магчымы, на гэтых заводах? Публікацыі такога кшталту фактычна дублююць рэкламныя праспэкты, у якіх можна напісаць, што хочаш. Абсалютна не ясна, як беларускія прадпрыемствы будуць ствараць ракеты, якія вырабляюць на ўкраінскім «Южмашы», бо ні спецыялістаў, ні патрэбных запчастак і кампанэнтаў, ні тым больш вытворчых магчымасцяў у Беларусі няма. Няўжо можна, да прыкладу, вырабляць у Жлобіне на Беларускім металургічным заводзе самі корпусы ракет з патрэбных стопкаў? Пра гэта чамусьці прапагандысты беларускай абаронкі маўчаць. А развагі аб магчымасцях штосьці дадаткова набыць за бесцань на сусветным рынку не маюць пад сабой рэальнай падставы - ніхто Беларусь на такі рынак не пусціць. У тым ліку і з прычын адсутнасці патрэбных фінансавых рэсурсаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках