29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ спрабаваў падкупіць журналіста кватэрай у Берасці

16
КДБ спрабаваў падкупіць журналіста кватэрай у Берасці

Берасцейскі журналіст распавёў, што яго спрабавалі завербаваць супрацоўнікі КДБ.

Яўген Скрабец распавёў, што хацеў уладкавацца начальнікам сектара турызму, маркетынгу і замежнай эканамічнай дзейнасці ў аўтапарк №1 ААТ "Брэстаблаўтатранс", перадае "Радыё Свабода". Дырэктар аўтапарка паведаміў яму, што працаўладкаванне залежыць ад размовы з двума людзьмі.

Са слоў Скрабца, яму прапанавалі падпісаць паперу аб добраахвотным супрацоўніцтве з КДБ. За гэта яму абяцалі пасаду і жыллё ў панэльным доме. Узамен хлопец павінен быў прадаўжаць займацца грамадскай дзейнасцю і расказваць кагэбістам аб новых моладзевых рухах, якія могуць з'явіцца ў Берасці, аб украінскіх знаёмых, якія прыязджаюць у Беларусь.

Скрабец адмовіўся супрацоўнічаць са спецслужбамі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках