20 красавiка 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На закупы» - не часцей за адзін раз на тыдзень

51
«На закупы» - не часцей за адзін раз на тыдзень

(абноўлена) Дзяржпамежкамітэт увёў абмежаванні на ўвоз прадуктаў і алкаголю з-за мяжы.

Новыя правілы ўводзяцца з 1 жніўня, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

- Учора ехалі з Літвы. На Каменным Логу мытнік папярэдзіў: з заўтрашняга дня [гэта значыць з 1 жніўня] мяняюцца правілы ўвозу алкаголю: не больш як адзін літра на чалавека. Раней было тры! - распавяла беларуска, якая перасякала літоўска-беларускую мяжу пешшу.

На форумах ужо пачалося вірлівае абмеркаванне. Адны раяць не панікаваць і дачакацца афіцыйнага дакумента. Іншыя тэлефануюць у пункты пропуску, але там спецыялісты пра новаўвядзенні нічога не чулі.

На сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта няма ніякіх звестак пра які-небудзь прыняты закон або пастанову. Праўда, у прэс-службе Мытнага камітэту паведамілі, што дакумент усё ж ёсць. Але ён для службовага карыстання. І парэкамендавалі вывучыць метадычныя рэкамендацыі аб увозе прадуктаў харчавання. У гэтым раздзеле і былі выяўленыя змены.

Такім чынам, цяпер дзейнічаюць такія правілы:

- Калі вы перасякае мяжу адзін раз у 8 дзён і радзей, то смела можаце увозіць у Беларусь да трох літраў алкаголю на чалавека;

- Калі вы перасякае мяжу адзін раз у 7 дзён і часцей, то правілы ўжо іншыя. Так, на транспартным сродку (аўтамабіль, цягнік, аўтобус, самалёт) вы можаце завезці ў Беларусь максімум адзін літр алкаголю на чалавека. Прычым ва ўмовах сказана, што на аднаго чалавека ў гэтым выпадку прыпадае не больш за 5 кілаграмаў прадуктаў, у гэтую вагу таксама ўваходзіць алкаголь;

- Калі вы перасякае мяжу часцей чым раз на 7 дзён і пры гэтым з'яўляецеся пешаходам або веласіпедыстам, то на аднаго чалавека дапускаецца ўвоз у Беларусь не больш за 0,5 літра алкаголю.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках