24 красавiка 2024, Серада, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод тэрарыстаў Пургін прыязджаў у Менск?

7

«Віцэ-прэм’ер ДНР», магчыма, прадстаўляў сэпаратыстаў на перамовах, якія прайшлі ўчора ў беларускай сталіцы.

Аб удзеле прадстаўнікоў так званай «Данецкай народнай рэспублікі» ў пасяджэнні кантактнай групы ўчора паведаміла агенцтва БелТА. На кадрах з рэзідэнцыі «Заслаўе», дзе праходзілі перамовы, якія паказаў тэлеканал ОНТ, быў заўважаны чалавек, вонкава падобны да Андрэя Пургіна - так званага віцэ-прэм'ера самаабвешчанай ДНР.

На перамовах у Менску здолелі дасягнуць дамоўленасцяў аб абмене палоннымі. На першым этапе будуць выдадзеныя 20 узятых у палон у часе баёў на Данбасе з кожнай стараны.

Пра гэта «Інтэрфакс-Украіна» паведаміў удзельнік перамоў, экс-прэзідэнт Леанід Кучма. Ён дадаў, што палонныя будуць вызваленыя бліжэйшым часам.

«Мяркуецца абмяняць па 20 чалавек з кожнай стараны. Але калі гэта адбудзецца - невядома, а можа, і зусім не адбудзецца», - у сваю чаргу заявіў першы віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін. Ён таксама выказаў незадаволенасць такой схемай абмену палоннымі, паколькі першапачаткова гаворка ішла аб абмене «усіх на ўсіх». А такі фармат, на ягоную думку, служыць толькі «шырмай для таго, каб не з'ехаць з перамоў з пустымі рукамі». «Такая дамоўленасць, вядома, не можа не выклікаць недаверу. Падобна да таго, што ўкраінская старана проста валаводзіць», - мяркуе прадстаўнік ДНР.

Фото из архива - tvgeo.ru
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках