20 красавiка 2024, Субота, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Цягнік з вайсковай тэхнікай у Гомелі

45

Цягні з дзясяткамі адзінак вайсковай тэхнікі быў заўважаны на чыгунцы ў Гомелі.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў мясцовы жыхар. Фотаздымкі былі зробленыя сёння раніцай у раёне тлушчавага камбінату ў мікрараёне Беліца. «Штук 15 ГАЗ-66 з мінамётамі і штук 10 ПТ-шак», - піша чытач.

У сацыяльных сетках пацвярджаюць, што цягнік дагэтуль стаіць на рэйках за тлушчавым камбінатам. У абмеркаваннях людзі выказваюць здагадкі, што гэта звязана з перасоўваннем тэхнікі праз вучэнні у Расеі, узмацненнем мяжы альбо расфармаваннем нейкай вайсковай часткі. Адзін з камэнтатараў паведамляе, што такая ж сітуацыя назіраецца ў Бабруйску.

Нагадаем, на працягу апошніх месяцаў відавочцы рэгулярна паведамляюць аб перасоўванні беларускай вайсковай тэхнікі ля мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках