20 красавiка 2024, Субота, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскіх спартоўцаў не ўпусцілі ў Беларусь

Украінскіх спартоўцаў не ўпусцілі ў Беларусь

Двум гульцам гандбольнага клуба «Матор» адмовілі ва ўездзе ў Беларусь.

У Берасці закончыўся Кубак «Белгазпрамбанка» ў гандболе. У складзе ўкраінскага «Матора», які быў першы на турніры, было некалькі гульцоў, раней якія гулялі за зніклае менскае «Дынама». Двум з іх - украінцам Мікалаю Стэцюру і Дзмітрыю Дарашуку – забаранілі ўезд у Беларусь з прычыны нейкіх адміністрацыйных парушэнняў, дапушчаных імі раней. Гандбалісты даведаліся пра гэта толькі перад адпраўкай на турнір, піша «Прессбол».

Нагадаем, учора ўкраінскі «Матор» здабыў Кубак «Белгазпрамбанка». Чэмпіён Беларусі берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова саступіў чэмпіёну Украіны «Матору» з Запарожжа - 28:30 (14:15).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках