29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея гатовая распачаць разгортванне авіябазы ў Баранавічах

67
Расея гатовая распачаць разгортванне авіябазы ў Баранавічах

«Для гэтага ўсё ёсць», - заяўляюць у вайскова-паветраных сілах РФ.

Пра гэта паведаміў журналістам галоўны камандзір ВПС Віктар Бондараў, які атрымаў ранг генерал-палкоўніка, піша ІТАР-ТАСС.

«Будзем ствараць базу ў Баранавічах, усё для гэтага ёсць, адзінае, што чакаем, - укладання міжурадавага пагаднення. Пасля гэтага прыступім да гэтых мерапрыемстваў у поўным аб'ёме», - сказаў ён.

Галоўнакамандуючы ўдакладніў, што гаворка ідзе аб базаванні знішчальнікаў Су-27.

10 снежня 2013 года экіпажы расейскіх знішчальнікаў Су-27 заступілі на супольнае баявое дзяжурства.

Раней міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, сустракаючыся з Лукашэнкам, заявіў аб планах размясціць у Беларусі ў 2015 годзе расейскую авіябазу, пры гэтым адзначалася, што авіябаза будзе дыслакавацца ў Лідзе (Гарадзенская вобласць).

Планы аб размяшчэнні расейскай авіябазы ў Беларусі выклікалі негатыўны рэзананс у грамадстве.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках