24 красавiка 2024, Серада, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае войска перафарбавала 300 вайсковых КамАЗаў для «гуманітарнай» місіі

69

«Гуманітарны канвой» суправаджаюць вайскоўцы РФ.

Жаўнеры выклалі ў сацсетках фота і відэа ладавання ў вайсковыя КамАЗы «дапамогі» для Данбаса. «Усе КамАЗы вайсковыя, за пару дзён былі перафарбаваныя ў белы колер», - напісаў на сваёй старонцы ў «Вконтакте» расейскі жаўнер Сямён Барысаў.

Паводле ягоных слоў, наладаваныя былі пад 300 фур.

Як відаць з паведамлення, апублікаванага а 4:01 раніцы, падрыхтоўкай займаліся задоўга да таго, як Пуцін паведаміў пра намер накіраваць для Данбаса «гуманітарны канвой». Таксама на відэа выяўна відаць, што грузавікі стаяць каля вайсковай базы ў атачэнні значнай колькасці вайскоўцаў. Пры гэтым расейскія ўлады заяўляюць, што вайскоўцаў у гуманітарнай дапамозе не будзе.

Нагадаем, у панядзелак Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея накіруе ва Украіну свой «гуманітарны канвой». Прэзідэнт Украіны прапанаваў арганізаваць гуманітарную місію пад эгідай Міжнароднага Чырвонага Крыжа, што ўжо падтрымаў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Еўрапейская камісія правядзе экстраннае пасяджэнне, каб павялічыць сваю дапамогу ў гуманітарнай місіі пад эгідай ААН. Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа пацвярджае ахвоту спрыяць дастаўленню гуманітарнай дапамогі ва Украіну, але такая дапамога выключае ўзброены эскорт.

«Гуманітарны канвой» ужо прыбыў у Растоўскую вобласць.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках