25 красавiка 2024, Чацвер, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Пуцін гатовы развязаць Трэцюю сусветную вайну

15
Die Welt: Пуцін гатовы развязаць Трэцюю сусветную вайну

Уладзімір Пуцін з'яўляецца адзінай прычынай сталай эскалацыі паміж Расеяй і Захадам.

Ніякіх аб'ектыўных прычын для напружанасці ў стасункамі паміж гэтымі бакамі няма. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле пад назвай "Бездакорна ірацыянальны", апублікаванай на сайце нямецкай газеты Die Welt, піша ТСН.

Пасля таго, як украінцы ў шматмесячнай барацьбе зрынулі свайго карумпаванага прэзідэнта Віктара Януковіча разам з ягонай хеўрай, Расея павінна была б быць задаволеная, што Захад клапоціцца аб эканамічным аднаўленні змучанай Украіны, а значыць і аплачвае яго. Аднак фактычныя пытанні адыгрываюць у гэтым крызісе другарадную ролю.

"Вызначальным з'яўляецца цалкам ірацыянальны момант: самаўспрыманне Пуціна, якое ён на падставе свайго дыктатарскага кіравання навязвае канцэрнам, партыям і масмедыям ва ўсёй Расеі", - гаворыцца ў артыкуле.

Гаворка ідзе пра асабісты "ўладны праект" Пуціна – Еўразійскі Саюз. За гэтай гучнай назвай хаваецца не што іншае, як аднаўленне старога расейскага імпэрыялізму, які дзейнічаў ужо ў часы цароў і з 1917 да 1991 гады і хаваўся хіба што за марксісцка-ленінскай ідэалогіяй Савецкага Саюза.

"Відавочна, гэты праект з'яўляецца для прэзідэнта Расеі настолькі важным, што ён гатовы апынуцца на парозе сусветнай вайны дзеля яго", - адзначае нямецкае выданне.

Пасля гэтага, газета параўноўвае Пуціна з Гітлерам, кажучы пра тое, што аб'ектыўных прычын для "Еўразійскага Саюза" няма, як не было патрэбы і ў фантазіях Гітлера аб "жыццёвай прасторы на Усходзе".

"Эканамічнай патрэбы для сённяшняй Расеі такі саюз не мае, наадварот: гэта контрпрадуктыўна. Багатай на рэсурсы, але прамыслова мала развітай вялікай дзяржаве патрэбныя не новыя рынкі збыту, а тэхнічныя ноў-хаў, якія можна атрымаць толькі ў заходніх краінах", - піша Die Welt.

Каб спыніць ірацыянальнага Пуціна, лідэры дэмакратычных заходніх дзяржаў павінны быць рашучымі і не дапускаць спробаў паслаблення напружанасці, у якіх расійскі прэзідэнт бачыць толькі слабасць - гэтак жа, як у свой час Гітлер рэагаваў на "палітыку замірэння".

"Але гэта не значыць, што альтэрнатывай павінна быць вайна. Паслядоўным адзінствам і стойкасцю заходне-дэмакратычныя сфармаваныя нацыі могуць прымусіць адступіць нават такога кіраўніка, як Уладзімір Пуцін", - адзначае выданне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках