23 красавiка 2024, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Барысава скардзяцца на спёку ў аўтобусах

14
Жыхары Барысава скардзяцца на спёку ў аўтобусах

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі збіраюць подпісы супраць карыстання сістэмай ацяплення ў аўтобусах у летні перыяд.

Навошта абаграваць аўтобус летам, калі тэмпература паветра ў Барысаве 30-33 градусы?

Сістэма ацяплення ў барысаўскіх аўтобусах працуе на поўную магутнасць, нягледзячы на тое, што цягам апошніх некалькіх тыдняў у Беларусі ўсталявалася анамальна цёплае надвор'е.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-служебе БХД.

«Рэч у тым, што ацяпленне працуе для таго, каб астуджаць рухавікі. Гэта вымушаная мера, бо ў выніку безгаспадарчасці і адсутнасці належнага абслугоўвання аўтобусаў, адзіная магчымасць астуджаць рухавікі - уключаць сістэму ацяплення. Салон аўтобуса ператвараецца ў лазню з тэмпературай паветра да 50 градусаў, паездка ў аўтобусе ператвараецца ў сапраўдныя мукі для пасажыраў, а кандуктару і кіроўцу даводзіцца працаваць у нечалавечых варунках. Праблема актуальная не толькі для Барысава. Толькі тыдзень таму кіроўца аўтобуса з Менска атрымаў сонечны ўдар і страціў кантроль над рухам», - паведамілі там.

Год таму Аляксей Пракудовіч, неабыякавы жыхар Барысава звярнуўся з гэтай праблеме ў барысаўскі аўтапарк, пракуратуру і «Мінаблаўтатранс». У адказ атрымаў адны адпіскі або ігнараванне.

«Я не менш абураны, чым год таму, тымі варункамі, у якіх жыхары Барысава вымушаныя карыстацца транспартам. Брыдка, што цягам года, пасля таго, як я падняў гэтае пытанне, ні кіраўніцтва медыцынскіх, ні праваахоўных службаў, ні транспартнікі нічога не змянілі і не палепшылі. Хворым, людзям ва ўзросце, або тым, хто цяжка пераносіць спякоту, карыстацца аўтобусам немагчыма. Тое, што ў час спёкі ў салонах аўтобусаў працуе сістэма ацяплення, уважаю за абсурд і злачынства. На гэтым канкрэтным прыкладзе складваецца пэўнае ўражанне ад усёй сістэмы кіравання ў краіне, як дэгенератыўнай, безгаспадарнай і абсалютна абыякавай да людзей», - заявіў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках