24 красавiка 2024, Серада, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцінскі канвой не пусцяць ва Украіну

69
Пуцінскі канвой не пусцяць ва Украіну

«Гуманітарная дапамога» з боку агрэсара — правакацыя.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«Ніякі пуцінскі «гуманітарны канвой» не будзе прапушчаны праз тэрыторыю Харкаўскай вобласці. Правакацыя цынічнага агрэсара на нашай тэрыторыі не дапушчальная. Гэта афіцыйна, - напісаў кіраўнік МУС на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». - Ад сябе. Няхай гэтыя 30 тон солі, што Пуцін вязе ў складзе «гуманітарнай дапамогі» - насыпе сабе на...».

Нагадаем, 11 жніўня стала вядома, што Расея супольна з прадстаўнікамі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа накіроўвае ва Украіну «гуманітарны канвой». Кіеў заявіў, што ў гуманітарнай місіі таксама бяруць удзел Украіна, ЕЗ і ЗША.

У той жа час, у Камітэце Чырвонага Крыжа заявілі, што ім дагэтуль невядомае змесціва грузавікоў гуманітарнага канвою.

Згодна з інфармацыяй расейскага МЗС, груз з Масквы павінен перасекчы мяжу Украіны ў пункце прапускання Шабекіна - Плятнёўка на мяжы Белгарадскай і Харкаўскай абласцей. Разам з тым учора з'явіліся звесткі, што калона з 280 КамАЗаў накіроўваецца да Растова-на-Доне.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках