18 красавiка 2024, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Барысава вывесіла сцяг РФ над сваім домам

43

Барысаўцаў абурае тое, што на адным з суседніх падворкаў лунае расейскі сцяг.

Пра гэта мясцовым сайту barysau.by распавёў адзін з жыхароў горада Анатоль Аскерка.

«Расея - агрэсар, якая развязала вайну ва Украіне. Расея подла, па-марадзёрску захапіла Крым у той час, калі Украіне было вельмі цяжка, а сёння тэрарызуе Данбас, заслаўшы туды сваіх баевікоў, - перакананы ён. - Мяне абурае расейскі сцяг у Барысаве, я не хачу яго бачыць штодня пад сваімі вокнамі. Менавіта з расейскіх сцягоў у Севастопалі, Данецку, Луганску пачалася вайна на знішчэнне Украіны. Я не хачу такога лёсу для нашай роднай Беларусі.

Няхай гаспадары ў хаце ў сябе вывешваюць, што хочуць - на сцяну цвікамі прыбіваюць гэты сцяг, пад галаву кладуць, стол ім засцілаюць, але не трэба раздражняць тых жыхароў Барысава, для якіх Расея - гэта ўжо не проста сусед, а вайна. Цікава атрымліваецца: за нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сцяг за краты кідаюць, а за расейскі, сцяг агрэсара - нічога?»

Гаспадыня дома №74 па вуліцы Жымко, з якой удалося пагаварыць Анатолю Аскерку, сцвярджае, што расейскае палотнішча яна павесіла проста так. Маўляў, калі б у яе быў грузінскі ці армянскі сцяг, то павесіла б і іх. Разам з тым здымаць трыкалор яна адмаўляецца, а беларускі вешаць баіцца, бо ўлады, на яе думку, забараняюць гэта рабіць.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках