24 красавiка 2024, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагачоўскі чыноўнік выпісваў «ліпавыя» штрафы і сам іх аплачваў

12
Рагачоўскі чыноўнік выпісваў «ліпавыя» штрафы і сам іх аплачваў

Рагачоўскі раённы суд вынес абвінаваўчы прысуд былому работніку землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.

Чыноўнік прызнаны вінаватым у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Цягам двух гадоў спецыяліст афармляў пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, якіх напраўду не было. Больш за тое, асобы, прыцягнутыя да адказнасці, не ведалі пра тое, што парушылі зямельнае заканадаўства. У зале суда былі таксама агучаныя факты таго, што многія штрафы спецыяліст аплачваў сам. Агулам ён склаў амаль 160 фіктыўных пратаколаў.

Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Пастановай суда першай інстанцыі ён прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады, а таксама пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з юрыдычнай дзейнасцю, тэрмінам на пяць гадоў. Акрамя гэтага, спецыяліст аштрафаваны на 100 базавых адзінак, паведамляе БелТА.

У пракуратуры ўдакладнілі, што прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны старанамі працэсу ў вышэйшай інстанцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках