19 красавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Усіх пасадзіць, нікому літасці не будзе

21
Лукашэнка: Усіх пасадзіць, нікому літасці не будзе

Дыктатар даручыў «актывізаваць да магчымага» крымінальную справу што да Бярозаўскай ГРЭС.

Такую задачу ён паставіў 14 жніўня, наведваючы электрастанцыю, паведамляе БелТА.

«Крымінальную справу, калі яна распачатая, актывізаваць да магчымага! Там цяпер трэба саджаць вышэй, стрэлачнікі не патрэбныя! Таму ўсе, хто да гэтага датычны, - усіх туды», - сказаў правадыр.

Ён падкрэсліў, што «нікому літасці не будзе».

Крымінальная справа ў дачыненні да службовых асобаў «Белэнэрга» і «Белэнэргазабяспячэннякамплекта» была распачатая ў красавіку 2013 года. Ім выстаўлялася абвінавачванне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў з асабістай зацікаўленасці пры арганізацыі закупак абсталявання для Бярозаўскай ГРЭС. Аднак можна меркаваць, што Лукашэнка меў на ўвазе іншую справу, бо згаданая ўжо расследаваная і разгледжаная судом.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках