29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» адмовіўся тлумачыць прычыны блакавання

66
«Белтэлекам» адмовіўся тлумачыць прычыны блакавання

Кіраўніцтва нацыянальнага аператара сувязі наважыла адмаўчацца.

З учорашняга вечара рэдакцыя charter97.org спрабавала атрымаць камэнтар прадстаўнікоў "Белтэлекама" аб прычынах блакавання нашага сайта. Прэс-служба "Белтэлекама" абяцала атрымаць адказы ў кіраўніцтва прадпрыемства і ў другой палове дня ўсё ж пераказала меркаванне начальства.

"Белтэлекам не камэнтуе гэтую сітуацыю", - паведамілі, нарэшце, у прэс-службе дзяржкампаніі.

У Мінсувязі, ААЦ, КДБ, Генпракуратуры, НЦАТ і БелДІЭ нашага журналіста адпраўлялі ў РУП "Белтэлекам", якое безпасярэдне блакуе доступ да сайта.

Элементарная праверка з дапамогай каманды traceroute паказвае на пункт блакавання - шлюз дзяржаўнай сеткі перадачы звестак "Белпак" (структурная філіяРУП "Белтэлекам").

Тэхпадтрымка сайта паспрабавала дадаць новыя IP-адрасы для дамэнаў сайта і часткова здалела аднавіць доступ з Беларусі, аднак паводле нашай статыстыкі колькасць беларускіх карыстальнікаў скарацілася да мінімальных значэнняў. Большасць беларусаў трапляе на сайт праз проксі.

Учора прэс-служба "Белтэлекама" паведамляла пра рамонтна-наладкавых работы абнаўлення апаратнага комплексу АСР "Абсалют". Гэта білінгавая сістэма, якая ў тым ліку дазваляе збіраць і агрэгаваць IP-трафік, а таксама ўзаемадзейнічае з САВА. Іншымі словамі, беларускія ўлады ўжываюць усё больш дасканалыя тэхналагічныя метады задушвання свабодаў у нашай краіне, і першай ахвярай навінкі стаў найбуйнейшы беларускі навінавы рэсурс з штодзённай наведвальнасцю больш за 300 тысяч унікальных карыстальнікаў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках