19 красавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Ляшчынскі: За мяжой ёсць беларусы, якія не падабаюцца Лукашэнку

3
Юрый Ляшчынскі: За мяжой ёсць беларусы, якія не падабаюцца Лукашэнку

Беларускія памежнікі чарговым разам не пусцілі дырэктара «Радыё Рацыя» ў краіну.

Ніякіх тлумачэнняў забароны на ўезд Юрыю Ляшчынскаму не падалі. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

- Юрый, што вы такога зрабілі беларускай дзяржаве? Тлумачэнняў вам даваць не захацелі?

- Сапраўды, тлумачэнняў не далі. Сказалі, што консульства не дае тлумачэнняў, чаму адмоўлена. Гэты штамп: «Адмоўлена» за датай 14 жніўня. А мінулы штамп у іншым пашпарце за дату 26-га жніўня мінулага года. У старым пашпарце ёсць яшчэ два штампы, якія анулююць візу - гэта час прэзідэнцкіх выбараў 2006 года і яшчэ раней. Чаму цяпер не хочуць даць візу для прыватных турыстычных спраў, каб наведаць сяброў у Менску і Гародні, гэтага я не ведаю. Думаю, што гэта звязана з тым, што працую на Беларускім Радыё Рацыя і гэтага не саромеюся, кажу пра гэта адкрыта. Мабыць у гэтым прычына. Але ў чым вінаватыя мы? Не ведаю.

- Напэўна, добра працуем, і ацэньваюць нас супрацоўнікі консульства або супрацоўнікі якіх-небудзь службаў, якія прымаюць пастановы: каго ўпускаць на тэрыторыю Беларусі, а каго не ўпускаць, бо не аднойчы амбасада казала пра тое, што пастановы яны не прымаюць.

- Відаць, мая асоба там не пажаданая - у Рэспубліцы Беларусь, але мяне насцярожыла іншае. Калі я на мінулым тыдні складаў заяву на візу, трэба было аплаціць, каб яны разгледзелі гэтую заяву, і ў той жа дзень патэлефанавалі з консульства і сказалі, што забраць пашпарт мне трэба будзе, скажам, не ў сераду, а на дзень пазней. Гэта ўжо насцярожыла: мабыць яны будуць вельмі дэталёва разглядаць. Разгледзелі, мабыць, дэталёва. У мінулым годзе, здаецца, чатыром супрацоўнікам Беларускага Радыё Рацыя адмовілі ў выдачы візы. У гэтым годзе з людзей, звязаных з Радыё Рацыя, мне першаму адмовілі.

- Вядома, што старшыня Управы нашага радыё з 2011 года мае ануляваную візу ў Беларусь. Некалькі разоў спрабаваў атрымаць візу, але яму адмаўлялі. Даследчыцы беларускай культуры Лене Глагоўскай была ануляваная віза. Старшыні Звязу беларусаў у Польшчы Яўгену Вапу была ануляваная віза. На вашую думку, такія выпадкі, калі не даюць візы прадстаўнікам беларускай меншасці, не паказнік гэта таго, як Беларусь ставіцца да беларусаў замежжа: не падабаешся - мы табе забараняем ехаць.

- Ёсць беларусы за мяжой, якія падабаюцца цяперашняй уладзе Рэспублікі Беларусь, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка, а ёсць некалькі дзесяткаў асоб або некалькі асоб, якія не падабаюцца рэжыму Лукашэнкі. Да іх належу, на жаль, і я. Але істотна тое, што ў Рэспубліцы Беларусь гаворыцца аб супрацоўніцтве з суайчыннікамі за мяжой, гаворыцца пра пацяпленне стасункаў з Польшчай або Еўразвязам, а гэта пацяпленне толькі на словах. А на практыцы пацяплення няма, ёсць «лепшыя» беларусы, ёсць «горшыя» беларусы замежжа, якія не падабаюцца ўладзе ў Мінску. Як можна казаць пра кантакт з бацькаўшчынай, калі нельга туды заехаць, можна сустрэцца толькі тут.

- Падыход беларускай улады да беларусаў замежжа здавалася змяніўся, быў прыняты Закон аб беларусах замежжа. Праўда, доўга вызначаліся: хто такія беларусы замежжа. Увесну было інтэрв'ю з консулам Беларусі ў Беластоку і там, між іншым, гучала, што мы адкрытыя, калі чалавек з'яўляецца беларусам, мы яму дапамагаем... Ці бачаць беларусы замежжа гэтую падтрымку беларускай дзяржавай, нават тыя, якія «падабаюцца»? Ці ёсць канкрэтная дапамога?

Нельга казаць, што гэтай дапамогі няма, бо прыязджаюць народныя калектывы з Беларусі на розныя святы. Існуюць дапаможнікі для школ. Але ўсё гэта на такім нізкім узроўні, каб усё беларускае за мяжой гінула. Каб раптам не высветлілася, што беларусы ў раёне Беластока альбо на Віленшчыне сталі П'емонтам Адраджэння Беларусі. Проста Беларусь у гэтай геапалітычнай сітуацыі павінна заставацца пад кіраўніцтвам таго самага чалавека, таго самага рэжыму. Дарэчы, тое, што адбываецца ва Украіне, у кантэксце Беларусі паказвае, што рэжым не збіраецца дэмакратызаваць краіну, а будзе кіраваць яшчэ больш жорстка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках