29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты сабралі грошы на кватэру сям'і загінулага на Майдане беларуса

8
Актывісты сабралі грошы на кватэру сям'і загінулага на Майдане беларуса

Актывісты здалелі дапамагчы бацькам загінулага на Майдане беларуса набыць уласнае жыллё.

Пра гэта рэдакцыі сайта charter97.org паведаміў каардынатар моладзевай сеткі Прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак. Учора ён тэлефанаваў Ніне Васільеўне, маці Міхаіла Жызнеўскага, і яна падзялілася радаснымі навінамі: ім выпала купіць двухпакаёвую кватэру ў Гомелі і тым самым выканаць мару загінулага сына.

«Бацькі Жызнеўскага здалелі купіць кватэру са сродкаў, сабраных рознымі фондамі, якія займаюцца дапамогай сваякам загінулых на Майдане. У гэтай суме і сродкі, сабраныя раней, і цяпер. Іх выстарчыла на кватэру ў Гомелі. Гэта была мара Міхася, каб у бацькоў было сваё жытло, бо яны былі вымушаныя яго пазбавіцца з прычыны некаторых абставін. Цяпер маці Міхаіла ўжо старая і хворая, бацька таксама стары - і была такая пэрспэктыва, што гэта жыллё яны ўжо самі ніколі не купяць», - адзначыў ён.

Нагадаем, смерць беларуса Міхаіла Жызнеўскага стала адной з першых смерцяў падчас кровапралітнага супрацьстаяння на Майдане ў Кіеве на пачатку года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках