19 красавiка 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уезд у цэнтр Менска зробяць платным?

56
Уезд у цэнтр Менска зробяць платным?

У сталіцы склалася парадаксальная сітуацыя.

Асабісты аўтамабіль стаў самым танным і ў той жа час самым хуткім сродкам перамяшчэння ў горадзе. Больш за палову (51%) паездак у Менску здзяйсняюцца на асабістых аўтамабілях. Грамадзяне, якія актыўна выкарыстоўваюць уласныя аўто, павялічваюць шчыльнасць трафіку, а таксама колькасць дарожных затораў, піша «Штодзённік».

Экспэрты б'юць трывогу і наконт экалагічнай абстаноўкі ў сталіцы - паводле звестак Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 85% забруджвання паветра (160 тысяч тон) прыпадае на транспарт.

Такім чынам адмова ад уласных аўто на карысць грамадскага транспарту можа развязаць ці мінімізаваць многія праблемы, у сувязі з чым некаторыя экспэрты прапануюць ускладніць жыццё сталічным аўтамабілістам.

Юрый Важнік, дырэктар Беларускай арганізацыі экспэртаў і сюрвеераў на транспарце, мяркуе, што для развіцця карыстання грамадскім транспартам неабходна ўскладняць умовы для ўладальнікаў аўто.

«Ёсць прапанова зрабіць аплату ўезду ў цэнтр горада. Праехаў па праспекце Незалежнасці - заплаціў дваццаць тысяч рублёў, - сказаў Важнік на канферэнцыі «Транспарт у горадзе: экалагічныя і эканамічныя аспекты». - Многія людзі задумаюцца, каб перасесці на грамадскі транспарт».

Праўда, экспэрт не патлумачыў, ці гатовыя сталічныя транспартнікі да рэзкага павелічэння пасажырапатоку.

А пакуль выкарыстанне асабістых аўто ў Менску значна больш эфектыўнае - значна хутчэйшае, чым грамадскі транспарт і нашмат таннейшае, чым таксі. Напрыклад, хуткасць паездкі (маецца на ўвазе сярэдняя хуткасць чалавека ў шляху «ад дзвярэй да дзвярэй», гэта значыць, з улікам адлегласці, адоленай пешшу) на грамадскім транспарце складае ў сярэднім 20 км/г, на асабістым - больш за 35 км/г.

Дарэчы, у Менску на 2 млн жыхароў зарэгістравана каля 800 тысяч аўтамабіляў, гэта значыць, прыкладна па адным аўто на двух дарослых жыхароў сталіцы.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках