19 красавiка 2024, Пятніца, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што можна было купіць на 100 даляраў у 2010 і 2014 гадах

42
Што можна было купіць на 100 даляраў у 2010 і 2014 гадах

Белстат у апошнія месяцы рапартуе пра рост сярэдняга заробку, аднак беларусы не становяцца багацейшымі.

Нягледзячы на тое, што даляр прынята ўважаць за "цвёрдую" валюту, у Беларусі за тры гады стодаляравая паперка значна страціла ў кошце, піша Intex-press.

Так, да прыкладу, у стодаляравай купюры сёння прыкладна на 70 пакетаў малака і 100 боханаў хлеба менш, чым у 2010 годзе. Сала на сто даляраў мы сёння можам купіць удвая менш, чым тры гады таму. Але, мабыць, больш за ўсё сярод прадуктаў у далярах падаражэла бульба: сёння за сотню дадуць амаль на сто кіло менш "другога хлеба". З гародніны, з нашых назіранняў, толькі за цыбулю і моркву сёння не просяць больш даляраў.

Калі ў 2010 годзе за сто даляраў быў даступны пыласос, а рэшты ставала на прас, то сёння пасля куплі пыласоса рэшты ўжо не застанецца. Лідэрам жа падаражэння ў валюце сталі лекі: сёння за сотню амерыканскіх купюру мы купім у 2,5 разы менш антыбіётыкаў і абязбольвальных і амаль утрая менш вітамінаў! У той жа час паліва на сто даляраў і ў 2010 годзе, і ў 2014 даюць аднолькава - 111 літраў.

Што больш: 530 або 610?

"Я абяцаў: 500 даляраў мы дасягнем, цяпер заробак вышэйшы", - казаў Лукашэнка ў красавіку падчас апошняга паслання беларускаму народу і "парламенту".

Тры гады таму, у снежні 2010 года, беларусам у першы раз удалося дасягнуць "500-даляравую" мару - тады сярэдні заробак склаў 530 даляраў. Сёння заробак сапраўды "вышэйшы" - паводле звестак Белстат, за чэрвень беларусы зарабілі ў сярэднім 610 даляраў. Аднак кошты на тавары і паслугі раслі значна хутчэй заробку. І на свій рэкордны, паводле айчынных мерак, заробак, мы можам дазволіць сабе пакупак менш, чым тры гады таму.

Так, напрыклад, сёння мы купім на 10 кіло мяснога фаршу і на 18 кілаграмаў свініны менш, чым у снежні 2010-га. У шампанскім і тартах заробак паменшыўся прыкладна на 10%.

На 35 слоічкаў менш можна дазволіць сабе сацыяльна значных агароднінных кансерваў для дзіцячага харчавання, а мясных - на 40. Затое ў цяперашнім заробку стала на 45 дзесяткаў яек і 140 кілаграмаў цукру больш.

На што ставала 100 даляраў (кошты паводле звестак Белстат)

На што выстарчыла сярэдняга заробку ў 2010 і 2014 гадах

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках