28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даклад брытанскіх і беларускіх праваабаронцаў затрымалі на мяжы

2
Даклад брытанскіх і беларускіх праваабаронцаў затрымалі на мяжы

Цяпер ён правяраецца аддзелам кантрабанды.

Супольны даклад брытанскіх і беларускіх праваабаронцаў «За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі», надрукаваны ў Вялікабрытаніі і дасланы праз пошту ў Беларусь, быў затрыманы мытняй аэрапорта «Мінск-2», паведамляе прэс-служба БХК.

Цяпер на руках у грамадскага аб'яднання ёсць папярэдні акт дагляду некамерцыйнага грузу: прэтэнзій да яго няма, аднак груз перададзены для экспэртызы ў аддзел кантрабанды. Пра што гэтая экспэртыза мытнікі не паведамляюць, але тэрміны праверкі ўжо паспелі падоўжыць - да 31 жніўня.

Адзначым, што першая партыя такіх жа кніг прыйшла ў Беларусь у ліпені і прайшла мытную праверку без усялякіх пытанняў.

Старшыня БХК Алег Гулак заявіў:

«Мы не праінфармаваныя аб тым, якія пытанні пастаўленыя на разгляд экспэртаў, таму накіравалі адпаведны запыт на мытню. Практыка ж дае падставы баяцца таго, што празмерна пільныя служакі могуць стварыць праблему на пустым месцы. Пры вялікім жаданні заўсёды знойдзецца заўзяты невук "вучоны", які народзіць такую экспэртызу, што потым усе не будуць ведаць, як гэта расхлёбваць...

Нашае даследаванне разлічанае ў першую чаргу на спецыялістаў, на людзей, якія прымаюць пастановы. Мы ўжо накіравалі кнігу ва ўсе зацікаўленыя міністэрствы і ўстановы, у тым ліку ў Адміністрацыю Прэзідэнта, Савет Міністраў, Мінюст, Генеральную пракуратуру, Камітэт дзяржбяспекі... І мы ведаем, што з дакладам працуюць, што ён карысны».

Даклад «За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі», падрыхтаваны The Equal Rights Trust (ERT) у партнёрстве з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, з'яўляецца першай усёабдымнай справаздачай аб дыскрымінацыі і няроўнасці ва ўсіх падставах і ва ўсіх сферах жыцця ў Беларусі. Ён заснаваны на шырокіх палявых даследаваннях, інтэрв'ю, фокус групах і сур'ёзным аналізе заканадаўства і палітыкі. Даклад таксама дае шэраг дэталёвых рэкамендацый беларускім уладам, якія тычацца патрэбных рэформаў у заканадаўстве, палітыцы і практыцы для забеспячэння роўнасці і недыскрымінацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках