29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі без вайны і Майдану кошты растуць, як ва Украіне

14
У Беларусі без вайны і Майдану кошты растуць, як ва Украіне

Беларусь на другім пасля Украіны месцы на прасторы былога СССР паводле росту спажывецкіх коштаў у студзені-ліпені 2014 года.

Пра гэта паведамляе БелаПАН паводле вынікаў аналізу звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

У першую тройку ўвайшлі Украіна (12%), Беларусь (11,1%) і Расея (5,3%). Далей ідуць Кыргызстан (5%), Казахстан (4,9%), Таджыкістан (4,7%), Малдова (1,4%), Латвія (1,2%) і Эстонія (0,7%). Не змяніліся кошты ў Літве, знізіліся ў Грузіі (на 0,6%), Арменіі (на 1,9%) і Азербайджане (на 2,1%). Няма звестак пра Узбекістан. У Туркменістане за першы квартал 2014 кошты знізіліся на 0,3%. Больш свежая інфармацыя адсутнічае.

Паводле росту коштаў у ліпені Беларусь з паказчыкам 0,9% стала лідэрам (у чэрвені назіралася такая ж карціна). За ёй размясціліся Расея (0,5%), Украіна (0,4%), Таджыкістан (0,2%) і Казахстан (0,1%). Кошты знізіліся ў Эстоніі (на 0,2%), Латвіі (на 0,4%), Літве (на 0,5%), Грузіі (на 0,6%), Малдове (на 0,7%), Азербайджане (на 0,8%), Арменіі і Кыргызстане (на 0,9%).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, у ліпені кошты выраслі на 0,9%, з пачатку года - знізіліся на 1%.

У 2011-2013 гадах Беларусь была першай на тэрыторыі былога СССР у росце спажывецкіх коштаў (адпаведна на 108,7, 21,8 і 16,5%).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках