18 красавiка 2024, Чацвер, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шарэйка перашкодзіла лукашэнкаўскаму алігарху?

37
Шарэйка перашкодзіла лукашэнкаўскаму алігарху?

Праблемы ў былой дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі пачаліся пасля адмовы ад куплі кармоў у ААТ «Экамол».

Гэтую інфармацыю пацвярджае і Генпракуратура Беларусі, якая падазрае Ганну Шарэйку ў выдачы незаконных загадаў чальцам конкурснай камісіі для вызначэння пераможцаў конкурсу закупак кармоў і кармавых дабавак для прадпрыемства «Віцебская птушкафабрыка». «Больш выгадныя ўмовы адхіляліся. У выніку яе дзеянняў прычыненая шкода ў суме звыш Br4 мільярдаў рублёў», - мяркуюць у Генпракуратуры.

У тэндэрах, да якіх паўсталі пытанні ў сілавікоў, удзельнічалі фактычна дзве кампаніі - ААТ «Экамол» і ТАА «Рускам-Р» (афіцыйны дылер Рыжскага камбікормавага завода ў Беларусі). Гэтую інфармацыю charter97.org пацвердзілі прадстаўнікі птушкафабрыкі.

Вытворца кармоў і кармавых дабавак ААТ «Экамол» з 2007 года ўваходзіць у склад групы кампаній «Сервалюкс» (найбуйнейшы ў Беларусі вытворца мяса птушкі), уладальнікам якой з'яўляецца чалец Рады ў развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце Яўгеній Баскін. Баскіна ўключылі ў спіс «200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі» пад нумарам шэсць.

Праверка дзейнасці птушкафабрыкі праводзілася Камітэтам дзяржаўнага кантролю Беларусі і УУС Віцебскага аблвыканкама. Правяралася правамернасць правядзення тэндэраў паводле скаргі ААТ «Экамол». На думку кантралёраў, «у ААТ «Экамол» кошт ніжэйшы, значыць - яны і павінны былі перамагчы». Аднак з гэтым не згодныя прадстаўнікі птушкафабрыкі, якія мяркуюць, што кошт у гэтым тэндэры павінен разлічвацца не паводле формулы «за кілаграм», а як кошт за «1% сырога пратэіну». Гэта асноўны параметр якасці прэміксаў для птушкафабрык і прадукт ТАА «Рускам-Р» быў больш выгадны.

Праверальнікі, на думку работнікаў птушкафабрыкі, не сталі ўдавацца ў асаблівасці птушкагадоўлі і пад вартай апынуліся генеральны дырэктар прадпрыемства Ганна Шарэйка, чатыры чальцы конкурснай камісіі і два кампаньёны-пастаўнікі. 14 жніўня «савет рэспублікі» даў згоду на крымінальны пераслед у дачыненні да Ганны Шарэйкі. Яе абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках