24 красавiка 2024, Серада, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі патлумачыў, адкуль бяруцца «беларускія крэветкі»

30

У МЗС заклікаюць "не смяяцца над выразамі" беларуская крэветка" і "беларуская траска".

"Беларусь мае права і магчымасць фрахтаваць судны і весці марскі промысел, і такая прадукцыя дазволеная да ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза. Таму не трэба ніякіх насмешак з нагоды "беларускай крэветкі" і "беларускай траскі", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у беларускай замежнапалітычнай установе.

Там адзначылі, што існуюць пэўныя ўмовы такога фрахту. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, ці павінны ўваходзіць беларусы ў склад каманд зафрахтаваны суднаў, а таксама аб тым, у якіх тэрытарыяльных водах варта весці вылаў рыбы і марскіх жывёл.

"Адзін час мы ў Калінінградзе арандавалі два судны, яны выходзілі ў Атлантыку і вылоўлівалі там селядзец, траску ды іншыя віды рыбы", - заўважыў прадстаўнік МЗС.

У той жа час ён заклікаў адрозніваць паняцці "краіна паходжання тавару" і "краіна вырабу прадукцыі". "Калі на этыкетцы вырабу пішуць "Зроблена ў Беларусі"- гэта значыць, што сыравіна, у тым ліку імпартная, зазнала глыбокую перапрацоўку. Напрыклад, у тую ж крэветку дадаць алей, воцат, апрацаваць яе тэрмічна. І тады гэта ўжо тавар беларускага паходжання, тады мяняюцца тарыфныя коды тавару, і ніякіх праблем з увозам яго ў Расею не існуе", - растлумачыў прадстаўнік МЗС.

"Уласны выраб і краіна паходжання - гэта не тоесныя паняцці", - падкрэсліў ён.

Раней інтэрнэт абляцела фатаграфія "беларускіх крэветак" у краме Курска. Экзатычная прадукцыя пад маркай "Зроблена ў Беларусі" ў расейскіх крамах з'явілася пасля ўвядзення санкцый урадам РФ у дачыненні да тавараў з краін, якія абмежавалі супрацоўніцтва з РФ праз анэксію Крыма і вайны супраць Украіны.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках