29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пастаўляе ў Расею прадукты «з будучыні»

16
Беларусь пастаўляе ў Расею прадукты «з будучыні»

У Бранску развярнулі назад беларускі груз з «авансавай» датай вырабу.

"Пры кантролі прадукцыі жывёльнага паходжання, якая перамяшчаецца па тэрыторыі Мытнага саюза ва ўзаемадзеянні з органамі памежнага і мытнага кантролю, 21 жніўня 2014 года на аўтадарозе М13 Бранск-Гомель у паселішчы Чырвоны Камень Бранскай вобласці забаронены ўвоз 8 партый розных грузаў", - паведамілі charter97.org у прэс-службе кіравання Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Прычыны вяртання ў большасці выпадкаў ідэнтычныя.

Пры транспартаванні не выконваўся тэмпературны рэжым, транспартныя сродкі знаходзіліся ў нездавальным стане, цэласнасць таварнай упакоўкі была парушаная.

Самай сур'ёзнай прэтэнзіяй з'явілася наяўнасць «авансавых» дат вырабу.

Так, на гатовай малочнай прадукцыі, вытворчасці ААТ «Мілкавіта», ПУП «Мазырскі малочны камбінат», на ўпакоўках нанесеныя даты выпрацоўкі 22.082014 года і 27.08.2014 года. Пры гэтым груз быў вернуты 21 жніўня. У ветэрынарным пасведчанні, выдадзеным на ялавічыну астуджаную, вытворчасці ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», дата вырабу пазначаная як 20.08.2014, тады як на маркаваных этыкетках значыцца 19.08.2014 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках