19 красавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутат» Кастагораў купіў кватэру ў Маскве за мільён даляраў

74
«Дэпутат» Кастагораў купіў кватэру ў Маскве за мільён даляраў

Таксама ён пабудаваў катэдж у Магілёве за $350 тысяч і купіў два дарагія аўтамабілі.

Пазбаўлены сенатарскай недатыкальнасці чалец камісіі ў эканоміцы, бюджэце і фінансах «савета рэспублікі» Віталь Кастагораў падазраецца ў нявыплаце падаткаў, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў праваахоўных органах, блізкая да следства.

«Магілёўскі бізнэсовец і «сенатар» Кастагораў падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва вялікай суме», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Паводле яе слоў, «Кастагораў падазраецца ў тым, што, з'яўляючыся дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Пралітэкс», рэалізоўваў прадукцыю прадпрыемства за гатоўку, не паказваючы гэтыя звесткі ў бухгалтарскіх і падатковых дакументах». «Аб'ём прададзенай прадукцыі ён хаваў за кошт завышэння адгрузак у адрас спецыяльна створаных ім у Расейскай Федэрацыі фірмаў, падкантрольных ЗАТ «Палітэкс», - працягнула крыніца ў праваахоўных органах.

Такім чынам, «Кастагораў падазраецца ў тым, што цягам некалькіх гадоў выкарыстоўваў разгалінаваную схему сыходу ад падаткаў. У выніку, паводле папярэдніх ацэнак, сума шкоды, прычыненай дзяржаве, склала амаль Br1,5 мрлд», адзначыў суразмоўца агенцтва.

«Правядзенне незаконнай дзейнасці дазволіла падазраванаму набыць кватэру ў Маскве коштам амаль $1 млн, пабудаваць катэдж у Магілёве за $350 тысяч і купіць два дарагія аўтамабілі. Адначасова ён аплачваў навучанне і пражыванне сына ў гішпанскай Барселоне», - распавяла агенцтву крыніца, блізкая да следства. Паводле экспэртных ацэнак, адзін год навучання ва універсітэце Барселоны каштуе амаль $6,5 тысяч еўра, удакладніў ён.

«Падчас следства Кастагораву прапанавана сплаціь прычыненую шкоду ў кратнай суме», - працягваў суразмоўца.

Пры гэтым крыніца агенцтва адмовілася паведаміць іншыя падрабязнасці гэтай справы, спаслаўшыся на таямніцу следства. Яна таксама не паведаміла, які орган дазнання вядзе расследаванне, але ўдакладніла, што да Кастагорава ўжытая мера стрымання - утрыманне пад вартай.

Крыніца нагадала, што гэта не адзіны факт за апошнія некалькі месяцаў, калі «беларускіх« сенатараў» пазбаўляюць недатыкальнасці і затрымліваюць праваахоўныя органы».

У сярэдзіне жніўні гэтага года была затрыманая «сенатарка», гендырэктар ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Ганна Шарэйка.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках