16 красавiка 2024, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Расея мяркуе, што імперыі без Украіны быць не можа

35
Станіслаў Шушкевіч: Расея мяркуе, што імперыі без Украіны быць не можа

Сустрэча, якая пройдзе сёння ў Менску, не спыніць вайну.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

- Маё меркаванне такое: Крэмль не пойдзе на спыненне вайсковых дзеянняў, бо ў яго няма іншага шляху. А прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не пагодзіцца ні на якія іншыя ўмовы. Калі Еўропа выпрацуе нейкую прынцыповую (і ўплывовую) пазіцыю, то надзея на развязанне канфлікту яшчэ ёсць. Сёння Пуціна падтрымліваюць расейцы, якія хочуць жыць лепш. Расейскія ўлады, натуральна, гэтага ім даць не могуць, але пэўная перамога іх мабілізуе. Таму хацелася б памыліцца, але не прадбачу якіхсьці пазітыўных вынікаў ад Менскага саміту.

- Адкуль у простых расейцаў (ды і ў многіх беларусаў, якія слухаюць маскоўскую прапаганду) столькі крыважэрнасці ў дачыненні да ўкраінскага народу?

- Пытанне вельмі складанае, але відавочна, што сёння можна прачысціць мазгі праз СМІ ледзь ці не кожнаму. На што б'е расейская прапаганда? Што ва Украіне дрэнна ставіліся да расейскамоўнага насельніцтва, што там пануе ўкраінскі нацыяналізм. І я хачу сказаць, што памылкі былі і ва ўкраінскіх патрыётаў, якія праслаўлялі пэўныя дзеянні Бандэры. Бандэра быў патрыётам, але давайце скажам праўду - ён рабіў нечалавечыя намаганні, каб перамагчы, і ягоныя рукі - у крыві, якой магло не быць. Таму прапаганда вельмі лёгка выкарыстала сітуацыю так, каб насельніцтва хацела ратаваць расейцаў. Ва ўкраінскіх патрыётаў выстарчыла мужнасці, але не выстарчыла мудрасці. Можа быць, Парашэнка выправіць гэтыя хібы.

- Ваш прагноз аб сітуацыі ва Украіне?

- Паўтаруся, калі Крэмль адступіць ад таго, што пачаў, ён страціць вагу ўнутры краіны, і ў свеце, а таму, баюся, вайна прадоўжыцца. Расея думае, напэўна, што імперыі без Украіны быць не можа.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках