29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прыляцеў у Менск са спазненнем на гадзіну

47
Пуцін прыляцеў у Менск са спазненнем на гадзіну

Прэзідэнт Расеі прыбыў у Менск.

Сёння ў сталіцы Беларусі праходзіць саміт Мытны саюз - Украіна, піша «Інтэрфакс».

У сустрэчы таксама возьмуць удзел тры еўракамісары - вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах Кэтрын Эштан, еўракамісар у гандлі Карэл дэ Гюхт і намеснік кіраўніка Еўракамісіі – камісар у пытаннях энэргетыкі Гюнтэр Этынгер.

Гэта будзе другая за апошнія тры месяцы сустрэча Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, арганізаваная пры дапамозе трэцяй дзяржавы. Аднак дагэтуль няма афіцыйнага пацверджання таго, ці адбудзецца іх асобная размова.

Першая асабістая сустрэча прэзідэнтаў РФ і Украіны адбылася ў пачатку чэрвеня на ўрачыстасцях з нагоды 70-годдзя высадкі хаўруснікаў у Нармандыі. Тады яны толькі коратка пагаварылі ў прысутнасці канцлеркі Нямеччы Ангелы Мэркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда.

У Пуціна таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч. Як раней паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, не выключана, што расейскі лідэр пагутарыць і з прэзідэнтам Украіны.

"На гэтай сустрэчы, калі яна ўсё ж будзе, мы чакаем, перш за ўсё, шчырай размовы аб пытанні ўрэгулявання ўкраінскага крызісу, аб гуманітарных пытаннях", - сказаў Пяскоў.

Агулам у парадку дня саміту ў Менску - тэмы пераадолення гуманітарнага крызісу на ўсходзе Украіны і аднаўленне палітычнага дыялогу ў гэтай краіне. Прадстаўнікі ЕЗ таксама выказваліся за абмеркаванне пытанняў, звязаных з выкананнем пагаднення аб Асацыяцыі паміж Украінай і Еўразвязам, а таксама праблемы энэргетычнай бяспекі.

На пытанне, ці гатовы расейскі бок абмяркоўваць у Менску газавую тэматыку, прэс-сакратар прэзідэнта РФ адзначаў, што "газавае пытанне з'яўляецца, безумоўна, важным складнікам парадку дня нашых двухбаковых стасункаў".

Фота: Reuters/Vasily Fedosenko

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках