25 красавiка 2024, Чацвер, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Мы не можам гаварыць аб умовах спынення агню

83

Прэзідэнт Расеі мяркуе, што Украіна павінна дамаўляцца аб спыненні баявых дзеянняў з сепаратыстамі.

Уладзімір Пуцін пракаментаваў перамовы з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якія адбыліся ў Менску, піша "Корреспондент".

"Расея будзе рабіць усё для мірнага працэсу на Украіне", - заявіў Пуцін.

Расейскі лідэр пазітыўна ацаніў вынікі сустрэчы з Парашэнкам. Ён адзначыў, што Масква і Кіеў ўважаюць за важнае аднаўленне дыялогу аб газавай тэматыцы. Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што абмяркоўваліся механізмы надання дапамогі жыхарам Луганскай і Данецкай абласцей. "Цяпер пакуль не буду забягаць наперад, але, ва ўсякім выпадку, пэўныя дамоўленасці ўжо ёсць", - сказаў прэзідэнт РФ.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што Масква не можа абмяркоўваць з Кіевам умовы спынення агню. "Мы, Расея, не можам гаварыць аб умовах спынення агню, аб магчымых дамоўленасцях паміж Кіевам, Данецкам і Луганскам. Гэта справа самой Украіны", - заявіў Пуцін.

Прэзідэнт падкрэсліў, што прадметна падчас перамоваў гэтая тэма не абмяркоўвалася. Гаворка, паводле ягоных слоў, ішла аб тым, што Расея можа зрабіць для забеспячэння перамоўнага працэсу. "Мы можам толькі спрыяць таму, каб стварыць абстаноўку даверу падчас гэтага магчымага і, на мой погляд, вельмі патрэбнага перамоўнага працэсу", - заявіў Пуцін.

Нагадаем, у Менску прайшла сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Расеі Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках