25 красавiка 2024, Чацвер, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Перамовы былі няпростымі

11
Лукашэнка: Перамовы былі няпростымі

Пазіцыі бакоў кардынальна адрозніваліся.

Удзельнікі саміту ў фармаце Мытны Саюз-ЕЗ-Украіна дамовіліся, што Менск стане перамоўнай пляцоўкай для кантактнай групы аб Украіне. Пра гэта заявіў Лукашэнка, падводзячы вынікі менскай сустрэчы, піша ІТАР-ТАСС.

"Усе падтрымалі прапанову прэзідэнта Украіны зрабіць Менск рэгулярнай пляцоўкай для дыялогу кантактнай групы", - сказаў Лукашэнка. Паводле ягоных слоў, удзельнікі сустрэчы таксама дамовіліся, што "да 12 верасня група экспэртаў выпрацуе прапановы аб зняцці заклапочанасці Мытнага саюза з нагоды пагаднення Украіны аб асацыяцыі з ЕЗ".

Лукашэнка заявіў, што ў Менску адбылася "сур'ёзная размова, звязаная з крызісам ва Украіне". "Вядома, усім нам хацелася б прарыву, канкрэтных дамоўленасцей, пачатку палітычнага дыялогу паміж усімі бакамі. Але сам факт сустрэчы - гэта несумненны поспех і крок у правільным кірунку", - адзначыў Лукашэнка.

Дыктатар таксама падкрэсліў, што "перамовы былі няпростымі". "Пазіцыі бакоў адрозніваюцца часам кардынальна. Але ўсё сыходзіліся ў адным - патрэбны дыялог", - сказаў Лукашэнка. Таксама, прадоўжыў ён, патрэбная "дээскалацыя сітуацыі, вызваленне закладнікаў, вельмі важна прадухіліць гуманітарную катастрофу".

Нагадаем, 26 жніўня ў Менску адбылася сустрэча ў фармаце ЕЗ - Украіна - "Еўразійская тройка".

Фота: AP

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках