19 красавiка 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Хадаркоўскі: Дастаткова выйсці на вуліцу, і ўлада зменіцца

9
Міхаіл Хадаркоўскі: Дастаткова выйсці на вуліцу, і ўлада зменіцца

Апальны бізнэсовец пракаментаваў баявыя дзеянні ў Данбасе і заявіў, што Расея ваюе з Украінай.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Міхаіла Хадаркоўскага.

"Мы ваюем з Украінай. Па-сапраўднаму. Дасылаем туды жаўнераў і тэхніку. Украінцы б'юцца добра, але адступаюць. Сілы, вядома, няроўныя. Пры гэтым нашая ўлада стала хлусіць. У 80-я - пра Афганістан. У 90-я - пра Чачэнію. Сёння - пра Украіну. Мы гэта ведаем. Але моўчкі вязём на могілкі сваіх учорашніх таварышаў у службе, сяброў і родных, якія цяпер па абодва бакі, якія забіваюць адзін аднаго не таму, што хочуць, а таму, што састарэлай уладзе заўсёды патрэбная кроў. Мы маўчым і робім выгляд, што верым гэтай уладзе. Чаму? Бо мы маглі, ды і цяпер яшчэ можам гэта спыніць. Дастаткова проста выйсці на вуліцу, прыстрашыць страйкам. Улада адразу сыдзе, яна баязлівая. Дык чаму мы маўчым? Баімся?! Нават думаць баімся? А дзяцей губляць не страшна?! А ў братоў страляць? Як жыць потым будзем? Дык вось, я больш маўчаць не хачу і не буду!" - заявіў ён.

Нагадаем, горад Новаазоўск Данецкай вобласці, а таксама шэраг населеных пунктаў Новаазоўскага, Старабешэўскага, Амвросіеўскага раёна ў сераду перайшлі пад кантроль расейскіх вайскоўцаў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках