25 красавiка 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі суд: Спісы выбарцаў - сакрэтныя матэрыялы

4
Берасцейскі суд: Спісы выбарцаў - сакрэтныя матэрыялы

Cуд адмовіўся распачынаць справу, якая тычыцца азнаямлення са спісамі выбарцаў.

Адпаведную скаргу ў суд Ленінскага раёна Берасця накіравала старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Людміла Дзенісенка, якая брала ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў «дэпутаты» Берасцейскага гарадскога савета, піша сайт ПЦ «Вясна».

Яна паспрабавала даведацца, хто напраўду з выбарцаў на ўчастку №44 выбарчай акругі №13, дзе яна балатавалася, галасаваў на месцы свайго жыхарства. Са слоў актывісткі «Справядлівага свету», з пратаколу гэтай участковай камісіі вынікае, што 23 сакавіка на месцы жыхарства прагаласавала 168 чалавек. Аднак Дзенісенка мяркуе, што за некалькі гадзін абыйсці такую колькасць дамоў (на тэрыторыі выбарчага ўчастка знаходзіцца шмат прыватных жылых забудоў) немагчыма, і спрабавала праверыць, ці сапраўды згаданыя 168 чалавек галасавалі на месцы жыхарства.

У сваёй скарзе ў суд Людміла Дзенісенка патрабавала прызнаць неправамернымі дзеянні Берасцейкай гарадской і абласной выбарчых камісій, якія адмовілі экс-кандыдату ў магчымасці азнаямлення са спісамі выбарцаў, якія галасавалі дома, і абавязаць адміністрацыю Ленінскага раёна Берасця падаць гэтыя спісы.

Аднак суддзя Алена Кавальчук адмовілася распачынаць грамадзянскую справу на скаргу Людмілы Дзенісенкі, матывуючы тым, што скарга не можа быць разгледжаная судом «з прычыны яе неправамернасці». Пры гэтым Кавальчук спаслалася на тое, што ў Выбарчым кодэксе РБ нічога не гаворыцца пра магчымасць абскарджання кандыдатам у дэпутаты пастаноў выбаркамаў аб адмове ў азнаямленні са спісамі грамадзян, які бралі ўдзел у галасаванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках