29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Румыніі: Мэта Пуціна - буйнамаштабная «прыднестравізацыя» Данбаса

6
Прэзідэнт Румыніі: Мэта Пуціна - буйнамаштабная «прыднестравізацыя» Данбаса

Румынія асуджае падтрымку, якую надае Расейская Федэрацыя баевікам на ўсходзе Украіны.

Прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску мяркуе, што мэтай прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з'яўляецца буйнамаштабная «прыднестравізацыя» ўсходніх рэгіёнаў Украіны, блакаванне ратыфікацыі Украінай Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ і яе збліжэння з NATO.

Пра гэта кіраўнік Румыніі Траян Бэс'ску заявіў падчас спецыяльна скліканага брыфінгу аб сітуацыі ва Украіне, піша «Укрінфарм».

«Румынія асуджае падтрымку, якую надае Расейская Федэрацыя сепаратыстам на ўсходзе Украіны. Аналізуючы апошнія падзеі ва Украіне, хацелася б падкрэсліць, што мэтай Пуціна з'яўляецца буйнамаштабная «прыднестравізацыя» ўсходняй Украіны, а таксама блакаванне ратыфікацыі Украінай Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ і яе збліжэння з NATO», - заявіў Бэсэску.

На думку румынскага прэзідэнта, Расея падтрымлівае сепаратыстаў двума спосабамі: шляхам пранікнення ва Украіну вайсковых спецыялістаў і афіцэраў з Расеі, а таксама выдачай тэрарыстам сучаснай вайсковай тэхнікі.

«Румынія пацвярджае сваю паслядоўную і безумоўную падтрымку Украіны, а таксама падтрымлівае барацьбу ўкраінскага народа за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы», - падсумаваў Бэсэску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках