18 красавiка 2024, Чацвер, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста арыштавалі на 10 дзён за ўлёткі пра забастоўкі

1
Актывіста арыштавалі на 10 дзён за ўлёткі пра забастоўкі

Праваабаронцам стаў вядомы чарговы выпадак грубага пераследу аднаго з грамадскіх актывістаў.

Як паведаміла Наста Лойка, 18 жніўня ў Менску быў затрыманы Раман Халілаў.

Ён вяртаўся пасля працы ў свой інтэрнат БДУІР (паколькі з'яўляецца студэнтам 5-га курса). Супрацоўнікі міліцыі, якія чакалі актывіста ў інтэрнаце, правялі ператрус у яго пакоі, знайшлі ўлёткі па тэме рабочага руху, як арганізоўваць забастоўкі і іншага зместу, піша ПЦ "Вясна".

Акрамя улётак былі канфіскаваныя кампутар і тэлефон актывіста, а яго адвезлі ў РУУС Савецкага раёна. Там быў складзены стандартны пратакол за "дробнае хуліганства" (артыкул 17.1 КаАП) і 19 жніўня суд "выпісаў" яму 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

Аднак пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту Халілава зноў запрасілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе выставілі новы адміністрацыйны пратакол паводле арт.17.11 "Выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пры гэтым, ніякай спецыяльнай экспертызы з нагоды экстрэмізму не праводзілася, усё павінен вызначыць суд.

Супрацоўнікі міліцыі вярнулі Раману яго тэлефон, а кампутар чамусьці палічылі прыладай для вырабу ўлётак і пакінулі ў РУУС. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф або адміністрацыйны арышт.

Чакаецца, што суд над Раманам Халілавым адбудзецца сёння а 15.00 у судзе Савецкага раёна Менска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках