28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін піша карціну аб вайне ў Данбасе

1
Алесь Марачкін піша карціну аб вайне ў Данбасе

Новыя працы мастак прадэманструе на выставе ў кастрычніку.

Пра гэта ў каментары сайту charter97.org распавёў кіраўнік творчай суполкі «Пагоня», сябра аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларускi рух» Алесь Марачкін.

«У канцы кастрычніка плануецца выстава нашага творчага аб'яднання «Пагоня». Гэта вельмі важная падзея ў нашым жыцці, у жыцці нашых мастакоў, паколькі жыццё бурліць і не стаіць на месцы. Асабіста я падам два творы. Адзін з іх ужо гатовы. Я прысвяціў яго падзеям з нашага жыцця, з жыцця беларусаў. Гэта хакейныя падзеі, якія праходзілі на нашых вуліцах, у нашых гарадах. Я пакажу як усё праходзіла, як чысцілася, як прыбіраліся непажаданыя рэжыму людзі», - распавёў мастак аб будучай выставе.

Алесь Марачкін распавёў аб яшчэ адной сваёй новай працы, якая прысвечаная вайне ў Данбасе.

«Апошнім часам усіх нас хвалююць падзеі, што адбываюцца ва Украіне. Таму самая галоўная праца, якую я ўмоўна называю «рускі свет», рабочая назва магчыма будзе іншай, прысвечаная гэтым падзеям. Але яшчэ трэба будзе шмат працаваць. Кожны дзень падсілкоўваюць падзеямі. Хацелася б, каб гэтыя падзеі згінулі, каб гэтага нічога не было, але, на жаль, гэтая агрэсія з кожным днём узрастае. Фактычна гэтыя «самаабвешчаныя рэспублікі» руйнуюць Украіну. Праз межы, якія адкрыты, бескантрольна праходзяць расейскія варожыя сілы, дэсант і гэтак далей. Гэта ўсё мяне вельмі хвалюе, таму я і ствараю такую карціну і думаю, паспею яе скончыць», - распавёў Алесь Марачкін.

У выставе возьме ўдзел блізу 50 мастакоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках