20 красавiка 2024, Субота, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ можа забараніць пастаўку гарэлкі, ікры і алмазаў з РФ

55
ЕЗ можа забараніць пастаўку гарэлкі, ікры і алмазаў з РФ

Новы пакет санкцый супраць Расеі можа быць прыняты заўтра на саміце Еўразвяза.

Як адзначае нямецкае выданне Die Welt, міністры замежных спраў ЕЗ ужо сёння пачалі абмяркоўваць санкцыі на сустрэчы ў Мілане. Сярод магчымых абмежаванняў, якія ўвядзе Брусэль супраць Масквы, называюць адмову ад расейскай гарэлкі, ікры, а таксама алмазаў, паведамляе ZN.ua.

Апошняе абмежаванне можа моцна ўдарыць па эканоміцы Расеі, паколькі яна з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце экспарцёраў алмазаў. У гэты ж час, адмова ЕЗ ад расейскага газу і нафты малаверагодная.

Залежнасць Еўропы ад расейскіх энерганосьбітаў занадта вялікая. Да таго ж, еўрапейскія палітыкі не вераць, што Пуцін наважыцца перакрыць вентыль пасярод зімы, паколькі так ён страціць вельмі вялікую суму, неабходную для расейскага бюджэту. Канчатковы пакет санкцый могуць зацвердзіць ужо заўтра на саміце ЕЗ.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках