29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін паабяцаў нарошчваць ядзерны патэнцыял

87
Пуцін паабяцаў нарошчваць ядзерны патэнцыял

«З намі лепш не звязвацца!», - прыгразіў прэзідэнт РФ.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з удзельнікамі маладзёжнага форуму на Селігеры пра тое, што Расея надалей будзе ўмацоўваць і нарошчваць вайсковы і ядзерны патэнцыял, паведамляе РБК.

«Мы ўмацоўваем нашы сілы ядзернага стрымлівання, мы ўмацоўваем нашы ўзброеныя сілы. Яны сапраўды становяцца больш кампактнымі, больш эфектыўнымі. Яны сапраўды становяцца больш сучаснымі з пункту гледжання аснашчэння сучаснымі сістэмамі ўзбраення. Мы надалей нарошчваем гэты патэнцыял і будзем гэта рабіць», - паведаміў прэзідэнт.

З ягоных слоў, робіцца гэта не для таго, каб каму-небудзь пагражаць, а для таго, каб адчуваць сябе ў бяспецы і мець магчымасць рэалізоўваць планы ў галіне развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы.

«Мы заўсёды павінны быць гатовыя адбіць любую агрэсію ў дачыненні да Расеі, заўсёды нашы партнёры, у якім бы стане ні знаходзіліся іх дзяржавы і якой бы замежнапалітычнай канцэпцыі яны ні трымаліся, павінны разумець, што з намі лепш не звязвацца, што тычыцца магчымага збройнага канфлікту», - перасцярог Пуцін. «Расея з'яўляецца адной з найбольш магутных ядзерных дзяржаў. Гэта не словы, гэта рэаліі», - падкрэсліў прэзідэнт.

У 2011 годзе увайшоў у дзеянне дагавор СНУ-3, які прадугледжвае зніжэнне колькасці боезарадаў Расеі і ЗША да 1550 адзінак. Пры гэтым колькасць міжкантынентальных балістычных ракет павінна быць паменшаная да 700 адзінак у кожнай стараны.

Заява Уладзіміра Пуціна прагучала на фоне існуючага крызісу ў стасунках Расеі і NATO. Нагодай для яго стала у тым ліку далучэнне Крыма, якое Захад не прызнае і ўважае за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Уладзімір Пуцін уважае, што развязвацца пытанне аб прызнанні цяперашняга статусу Крыма будзе «доўга і нудна». Кіраўнік дзяржавы зноў успомніў косаўскі прэцэдэнт. «Калі ёсць палітычная воля і жаданне, то вельмі лёгка прызнаюцца тыя падзеі, якія адбыліся ў Косава», - сказаў ён.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках